Fedora

Закладзеная на: незалежная
Асяродзьдзі: GNOME, KDE Plasma, Xfce, Cinnamon, COSMIC, MATE, LXQt, LXDE, Budgie і г.д.
Простасьць карыстаньня: 4.2/5
Карыстачоў: ~0.5-1.2 мільёны
Падпора Secure Boot: Ёсьць
Swap: zRAM
Прамежкавы выпуск

Залаты пасяродак дыстрыбуцый Linux. Яна агульна-прыдатная й пасуе разробнікам, ґэймэрам і звычайным карыстачам. Пастаўляецца зы многімі выданьнямі/варыянтамі, сярод якіх ёсьць адно з ґрафічным асяродзьдзем KDE Plasma. Яна часта абнаўляе праґрамы й сыстэмныя кампанэнты падчас свайго цыкла выпуску, падтрымваючы актуальнасьць ПЗ і разам з тым застаючыся дыстрыбуцыяй з прамежкавымі выпускамі. Fedora ёсьць праектам з цалком адкрытым выточным кодам, таму яна не пастаўляецца з папярэдне ўсталяванымі драйвэрамі Nvidia ці іншым прапрыетарным ПЗ, але гэта ўсё можна зрабіць ручна па ўсталяваньні. Найлепшая ёй альтэрнатыва гэта Ultramarine Linux.

Скрыншоты