Kubuntu

Закладзеная на: Ubuntu
Асяродзьдзе: KDE Plasma
Простасьць карыстаньня: 4.8/5
Карыстачоў: ~0.5-1 мільён
Падпора Secure Boot: Ёсьць
Swap: Файл Swap
Прамежкавы выпуск

Добра ўґрунтаваная й надзейная дыстрыбуцыя, закладзеная на Ubuntu (карпаратыўны стандарт) з ґрафічным асяродзьдзем KDE Plasma (самым функцыянальным). Падпёртая велізарнай карпарацыяй — Cannonical — і мае багата даступнай дакумэнтацыі. Яна добрая для разробкі й усяго іншага. Карыстае зы Snap пакункаў, таму, калі вы хочаце набыць доступ да большай колькасьці аплікацый, вы можаце ўсталяваць бэкэнд Flatpak у наладах Discover’а (вам таксама трэба будзе дадаць рэпазытор Flathub). Альбо вы можаце выбраць іншы маґазын для Flatpak’аў, як Bazaar. Найлепшая альтэрнатыва Kubuntu гэта TUXEDO OS.

Скрыншоты