Linux Mint
Існуе ўжо даўно. Калектыўная, стабільная й звыклая. Галоўнае выданьне зьяўляе ґрафічнае асяродзьдзе Cinnamon, якое можа выглядаць старамодным для некаторых. Аднак, яно надзвычай выпаліраванае й інтуітыўнае й імкнецца мець ґрафічныя аплікацыі для ўсяго, каб выкасаваць патрэбу карыстаньня тэрміналам, як, напрыклад, Driver Manager. Агульна-прыдатная дыстрыбуцыя, можа выкарыствацца й для гульняў (як і большасьць дыстрыбуцый), але яна не пастаўляе спэцыяльных для гэтага праґрам з заводу й не прапануе самага актуальнага ПЗ. Добра функцыянуе нават на кампутарах 10-15-гадовай даўніны. Для старэйшых кампутараў (напрыклад, з усяго 2-4ҐБ АП) рэкамэндуецца выданьне Linux Mint з Xfce. Таксама разважце ўлучэньне zSwap для палепшаньня прадукцыйнасьці практычна задарма.