openSUSE

Закладзеная на: незалежная
Асяродзьдзі: KDE Plasma, GNOME, Xfce і г.д.
Простасьць карыстаньня: 4/5
Карыстачоў: ~0.5-1 мільён
Падпора Secure Boot: Ёсьць
Swap: Разьдзел Swap
Прамежкавы выпускНяспынны выпуск

openSUSE гэта сучасная, агульна-прыдатная, стабільная й надзейная дыстрыбуцыя прызначаная й для прафэсійных, і звычайных карыстачоў. Яе спансаруе SUSE — першая кампанія, што вывела Linux на рынак карпаратыўных разьвязаньняў. Яна пастаўляецца ў двух варыянтах: Leap (прамежкавы выпуск) і Tumbleweed (няспынны выпуск), і прапануе тры галоўныя асяродзьдзі: KDE Plasma, GNOME, і Xfce (дадатковыя опцыі даступныя падчас усталяваньня). openSUSE шырока выкарыствае файлавую сыстэму Btrfs, робячы здымкі файлаў ды пакункаў з дапамогай Snapper для забясьпечаньня цэласнасьці сыстэмы (можна адлучыць, ведама). Таксама, яна гістарычна карыстала з інструмэнта наладкі YaST для кіраваньня ўсёй сыстэмай з адзінага месца, але цяпер ён заменены сучаснымі разьвязаньнямі. У сваёй існасьці, яна падобная да Fedora, але з большай увагай на стабільнасьць сыстэмы. Яна такая самая лёгкая й хуткая як Arch, але стабільнейшая. Tumbleweed аўтаматычна тэстуе свае пакункі з дапамогай сэрвісу openQA для забясьпечаньня іх сумяшчальнасьці й стабільнасьці сыстэмы. Таму яна ня мусіць штучна замарожваць вэрсіі пакункаў у чаканьні, пакуль яны пратэстуюцца сваімі разробнікамі. openSUSE гэта дасканалы выбар для сыстэмных адміністратараў і звычайных карыстачоў (так, нават для ґэймэраў). АС строга датрымваецца практык open-source і таму не зьмяшчае прапрыетарных кампанэнтаў з заводу. Удзельнікі ейнага супольства даволі таксычныя й схільныя да праекцый. Замест шчырай дапамогі, яны зазнаюцца й цешаць сваё ўласнае эґа. Каб разьвязаць праблемы зь гібэрнацыяй і рэжымам сну на Nvidia, яны парадзілі суздром вынішчыць драйвэр Nvidia. Калі ты згадваеш нейкую праблему з openSUSE, яны проста адказваюць, што яно робіць файна на іх кампутары й што яны ня могуць далей дапамагчы. Яны былі грубымі да мяне, зьвінавацілі мяне ў варожасьці (што было іхнай праекцыяй) і выдалілі мяне з чату. Яшчэ openSUSE не прымае ўклады месяцамі, нават калі ты яўна пішаш ім разгледзець іх.

Скрыншоты