RakuOS
Закладзеная на: Fedora Atomic
Асяродзьдзі: KDE Plasma, GNOME, COSMIC, Niri
Простасьць карыстаньня: 4.5/5
Карыстачоў: ~1k
Падпора Secure Boot: Ёсьць
Swap: zRAM
Ґібрыдная нязьменная паўняспынная АС для настольных кампутараў. Яна дазваляе ўсталёўваць натыўныя DNF пакункі ў зьменлівы напластаваны каталоґ /usr без канечнасьці перазапуску, каб скарыстаць зь іх. Таксама яна ўжывае спэцыяльнае ядро P03 і свой уласны пакункавы мэнэджар Rum. Добры выбар для гульняў. У будучыні можа зьявіцца асобнае выданьне, што будзе беспасярэдне запускацца ў адмысловым гульнявым рэжыме й мець перадусталяванае гульнявое ПЗ, як Bazzite.