Ultramarine
Гатовая вэрсыя Fedora. Яна мае дадатковыя рэпазыторы, папярэдне ўсталяваныя мультымэдыйныя кодэкі ды іншыя кампанэнты - у існасьці ўсё, што бальшыня карыстачоў наладзіла бы самастойна па ўсталяваньні. Дадатковы рэпазытор Terra зь яго найсьвяжэйшым ПЗ робіць яе праўдзівай паў-rolling дыстрыбуцыяй. Ultramarine да Fedora ёсьць што Ubuntu да Debian. Ейныя разробнікі таксама падаюць пераходны скрыпт, што дазваляе міґраваць з Fedora да Ultramarine Linux. Добры выбар для гульняў. Каб гульні рабілі з Nvidia картай, трэба ўсталяваць наступныя пакункі: akmod-nvidia xorg-x11-drv-nvidia-cuda. Каб яўна запусьціць гульню з Nvidia (хоць звычайна яна абіраецца аўтаматычна), а не заінтэґраванай картай, можна скарыстацца камандай "switcherooctl launch <сьцежка да гульні>".